Участковыя камісіі падлічваюць галасы выбаршчыкаў
Пасля заканчэння галасавання на ўчастках для галасавання па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь участковыя камісіі прыступілі да падліку галасоў выбаршчыкаў.
Наш фотакарэспандэнт Максім МІКЕШЫН пасля 20:00 пабываў на Кіраўскім участку для галасавання № 22, размешчанага ў будынку ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Кіраўска”, і заспеў момант выемкі бюлетэняў і падліку галасоў.