Людміла Палевіч: яе шлях і ўнікальнасць

Людміла Палевіч: яе шлях і ўнікальнасць

Ёсць сярод нас людзі, якія сваёй добрасумленнай працай праслаўляюць Радзіму, іх жыццёвыя прынцыпы служаць арыенцірам для некалькіх пакаленняў суайчыннікаў. Прыклад таму – жыхарка аг.Мышкавічы Людміла Нічыпараўна Палевіч, знакамітая на ўвесь Прыдняпроўскі край былая даярка калгаса “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, поўны кавалер ордэна Працоўнай Славы, ганаровы грамадзянін Кіраўскага раёна, яе імя ўнесена ў кнігу Славы Магілёўшчыны. 15 ліпеня Людміла Нічыпараўна адзначыць ганаровы юбілей – 85-годдзе са дня свайго нараджэння.
Лёс унікальных людзей заўсёды прыцягвае ўвагу грамадскасці. Так, Людмілу Палевіч без перабольшання можна лічыць унікальным чалавекам, бо зараз складана ўявіць, што ў няпростых умовах працы ў галіне жывёлагадоўлі ў 60-80 гадах мінулага стагоддзя ёй удалося дасягнуць высокіх вытворчых паказчыкаў. Напрыклад, у 1974 годзе ад кожнай каровы сваёй групы яна атрымлівала па 3,5 тысячы кг малака, а ўжо ў 1975-м – па 4750 кг, у 80-х гадах ад кожнай рагулі надойвала больш за 6 тысяч кг, у 1986 годзе – да 6,7 тысяч кг.
Разам з вопытам і вытворчымі паказчыкамі расла і колькасць узнагарод за добрасумленню працу. У скарбонцы ганаровай працаўніцы ордэн Працоўнай Славы I, II і III ступеней; залатыя і сярэбраныя медалі ВДНГ СССР; медаль “За працоўную доблесць”; знакі “Ударнік пяцігодкі”, “Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва” і інш.
У адным з інтэрв’ю, аналізуючы ўмовы работы на сучасных малочна-таварных комплексах, абсталяваных па апошнім слове тэхнікі, Людміла Нічыпараўна адзначыла: “Вось бы нам у свой час такія магчымасці! Горы б звярнулі! ”. Зараз з 600-700 рагулямі спраўляецца прыкладна 6 даярак. У часы ж працы Палевіч на кожную даярку даводзілася па 23 каровы, праца была толькі ручная: акрамя ручной дойкі трэба было пачысціць стойлы, замяніць подсціл, зноў жа ўручную разнесці жывёле корм. Да таго ж, даяркі ўдзельнічалі ў корманарыхтоўцы: зграбалі скошаную “зялёнку”. Зараз цяжка ўявіць, колькі фізічных сіл затрачвалася на вытворчасць малака.
Унікальнай Людмілу Нічыпараўну можна лічыць яшчэ і за тое, што ёй давялося працаваць пад началам двух легендарных кіраўнікоў “Рассвета” – К.П.Арлоўскага і В.К.Старавойтава. Лёс са знакамітай гаспадаркай жанчына звязала не выпадкова. Слава аб калгасе грымела на ўвесь Савецкі Саюз, Кірыл Арлоўскі ствараў унікальную каманду сельскіх працаўнікоў, з усіх куткоў краіны ў “Рассвет” імкнуліся папасці лепшыя з лепшых, бо працаваць у такім калгасе лічылася
прэстыжным. У 1959 годзе ўраджэнка Клічаўшчыны Людміла Палевіч працавала на Клічаўскім раённым вузле сувязі. У мясцовай газеце яна прачытала заметку аб працоўных дасягненнях сяльчан “Рассвета”, загарэлася іх энтузіязмам і пераканала мужа пераехаць у Мышкавічы. Маладой сям’і прадаставілі дом і работу. Спачатку Людміла Палевіч шчыравала ў паляводчай брыгадзе, затым – у калгасным санаторыі. На ферму трапіла выпадкова: аднойчы давялося падмяняць сяброўку-даярку, і так у Палевіч спраўна складваліся справы, што К.П.Арлоўскі прапанаваў ёй застацца ў жывёлаводчай прафесіі. Ён не памыліўся ў працоўным патэнцыяле маладой жанчыны.
Першы ордэн Працоўнай Славы III ступені ў 1975 годзе Людміле Палевіч уручыў асабіста тагачасны старшыня калгаса В. К. Старавойтаў.
На заслужаны адпачынак Людміла Нічыпараўна выйшла ў 1991 годзе, адпрацаваўшы на ферме 29 гадоў і 5 месяцаў. Яна пакінула пасля сябе не толькі добрую працоўную славу, назапашаны перадавы вопыт, але і паспяховых вучняў. Так, Палевіч была настаўнікам у Валянціны Клімовіч – аператара машыннага даення ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, ганаровага грамадзяніна Кіраўскага раёна, узнагароджанай ордэнам Пашаны, медалём “За працоўныя заслугі”. Жанчыны шчыравалі на ферме поплеч 3 гады. Валянціна Клімовіч адзначае, што Людміла Нічыпараўна дапамагала ёй асвойваць азы нялёгкай справы, падказвала, падтрымлівала, шчыра дзялілася прафесійнымі ды і жыццёвымі парадамі. Валянціна Клімовіч, у сваю чаргу, таксама выхавала не адно пакаленне таленавітых даярак: адна з яе вучаніц Галіна Лёгкая ўдастоена медаля “За працоўныя заслугі”. Такім чынам, можна сказаць, што Людміла Палевіч стала заснавальніцай плеяды таленавітых рассветаўскіх даярак. І ў гэтым таксама яе ўнікальнасць…
Лёс зусім не песціў Людмілу Нічыпараўну. У дзяцінстве ёй давялося зведаць жахі ваеннага ліхалецця – жанчына мае статус былога вязня фашысцкіх канцлагераў; дзесяцігоддзі, праведзеныя ў напружанай стваральнай працы, а таксама, часам здавалася б, непад’ёмныя нагрузкі, з якімі жанчына заўсёды паспяхова спраўлялася, таксама пакінулі свой адбітак. Адным словам, за кожным радком гэтага артыкула – жыццё звычайнай беларускай жанчыны – шчырай працаўніцы, патрыёткі, спагадлівай і добразычлівай. І няхай Людміла Нічыпараўна ўжо даўно не ў рабочым страі, яе аўтарытэт сярод былых калег, цяпершняга кіраўніцтва і калектыву “Рассвета”, дзяцей, унукаў і праўнукаў, сяброў непахісны. Да яе звяртаюцца за парадай, прыслыхоўваюцца, на яе арыентуюцца. Гэта, бадай, галоўны здабытак знакамітай рассветаўскай даяркі.
Падрыхтавала Яўгенія БЯЛЬКО.

Последние новости

В стране и мире

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

29 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024