Летне-пашавы перыяд: настае час вялікага  і таннага малака. На Кіраўшчыне прайшоў раённы семінар-вучоба по жывёлагадоўлі

Летне-пашавы перыяд: настае час вялікага  і таннага малака. На Кіраўшчыне прайшоў раённы семінар-вучоба по жывёлагадоўлі

Вясна паступова ўступае ў свае правы, хоць сёлета тэмпы гэтага працэсу зацягнуліся. Тым не менш, з кожным днём расліны пакрысе набіраюць сілу, прынамсі, палі гаспадарак раёна, засеяныя з восені, ярка зазелянелі. А для жывёлаводаў гэта азначае, што пачынаецца летне-пашавы перыяд утрымання жывёлы – час, калі пры меншых затратах можна і патрэбна атрымліваць вялікае малако і мяса.

Менавіта гэтая тэма стала асноўнай на прайшоўшым на мінулым тыдні раённым семінары-вучобе з удзелам спецыялістаў райсельгасхарчу, кіраўнікоў сельгасарганізацый, галоўных заатхнікаў, ветурачоў і аграномаў. Удзельнікі сабраліся ў на адной з пашаў для выпасу жывёлы каля Дабрыцы ў ААТ “Дабаснянскае”. Як адзначыў ва ўступным слове першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Осіпаў, месца правядзення было абрана не выпадкова: на бягучы момант у плане работы з пашамі, кармавой базай гаспадарка з’яўляецца адной з лепшых у раёне, і ёсць рэзон тым напрацоўкам, якія тут маюцца, павучыцца іншым, пераняць вопыт.

Дырэктар ААТ “Дабаснянскае”Аляксандр Вербінаў і галоўны аграном Андрэй Голубеў расказалі, якая работа па фарміраванні якасных пашаў была праведзена ў гаспадарцы за апошнія 2 гады, і акрэслілі бліжэйшыя перспектывы ў гэтым накірунку. Кармавая база, як вядома, – першааснова атрымання прадукцыі фермаў. Таму ў акцыянерным таварыстве было вырашана ўшчыльную заняцца пашамі. Так, у 2019 годзе перазалужылі іх 120 га, столькі ж – летась. Было закладзена па 6-7 кампанентаў розных траў. Плануецца яшчэ 60 га перазалужыць сёлета. Маецца ў сельгасарганізацыі 360 га пашаў, дзе пасеяна люцэрна, яшчэ на 200 га плануецца размясціць спажыўную культуру ў бягучым годзе, а наогул давесці люцэрнавыя палі да 600 га.

Першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Анатоль Ланкуць прыгадаў падзеі 3-гадовай даўнасці, калі ў “Дабаснянскім” назіралася істотная праблема з кармавой базай: не было магчымасці належным чынам накарміць жывёлу, даводзілася купляць кармы ў суседзяў. Але калі пачалі весці мэтанакіраваную работу з травамі, рапсам, свірэпіцай, пажніўнымі культурамі, сітуацыя карэнным чынам на вачах памянялася ў лепшы бок. Зараз у гаспадарцы ўсё прадумана, непасрэдна каля фермаў размешчаны палі са свірэпіцай, укосным жытам, пашавымі травамі для выпасу жывёлы. Да слова, за выпасваннем статка на адным з такіх участкаў і назіралі ўдзельнікі семінара. Свірэпіца – вельмі спажыўная культура, якую з задавальненнем з’ядаюць жывёліны. За некалькі дзён каровы “падчысцяць” гэтае поле і будуць перагнаны на іншае, да таго часу падыдзе ўкоснае жыта. А на месцы, дзе была свірэпіца, плануецца размясціць кукурузу. Анатоль Ланкуць падкрэсліў, што многім варта пераняць вопыт работы з названымі культурамі, тым больш, што ў раёне маецца дастатковая колькасць насення. Неабходна толькі ўсё дакладна разлічыць і захоўваць тэхналогіі.

Аб асаблівасцях пераходу на летне-пашавае ўтрыманне жывёлы гаварыў намеснік начальніка райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі Іван Грышчанка. Было адзначана, што ў раёне сёлета плануецца выпасваць 22 гурты кароў – дойных, сухастойных і навацельных – каля 4,5 тыс. галоў. Яшчэ 17 статкаў – больш з 4 тыс. галоў – будуць складацца з цялушак. Галоўнае, на што неабходна звярнуць увагу, – паступовы, плаўны  пераход на пашавае ўтрыманне. Рэзкі пераход ад аднаго тыпу кармлення да другога можа прывесці да растройства страваварэння ў жывёлы і адпаведна – да спаду надояў. У першы дзень трэба выгнаць жывёлу на 1 гадзіну, назаўтра – на 2, потым – на 3 і г.д. Важна ў гэтым плане таксама, каб на месцах выпасу жывёлы абявязкова мелася сена – сухое рэчыва каровам трэба спажываць разам з “зялёнкай”. Рагулі павінны быць забяспечаны вадой з разліку не менш 60 л на адну галаву за дзень. У спякоту – і таго больш. У рацыён таксама абавязкова патрэбна ўводзіць соль, мел і цукараўтрымліваючыя рэчывы, да прыкладу, патаку.

Выпасванне, адзначыў Іван Грышчанка, трэба арганізаваць франтальна: карове ў працэсе важна рухацца і спажыць за дзень не менш 60 кг зялёнай масы. Да пашаў – арганізаваць прагоны для жывёлы згодна вызначаных нормаў. Абавязкова штодзень трэба весці пашавы дзённік на кожны гурт – для таго, каб мець магчымасць аналізаваць увесь тэхналагічны працэс. Яшчэ важны момант: жывёлу перад выпасваннем неабходна апрацаваць спецыяльнымі прэпаратамі ад кляшчоў і іншай заедзі.

Падчас семінара была таксама прааналізавана работа сельгаспрадпрыемстваў у галіне за апошні месяц. У прыватнасці, звернута ўвага на такія аспекты, як вытворчасць малака, павелічэнне пагалоўя жывёлы, яе асемяненне, атрыманне прыплоду.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота аўтара.  

 

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

Последние новости

Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024