Ушанавалі лепшых жывёлаводаў

Ушанавалі лепшых жывёлаводаў

Упраўленнем па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, прэзідыумам раённага камітэта “Беларускага прафсаюза работнікаў АПК” і раённым аграпрамысловым саюзам “БелАПС” штоквартальна ўшаноўваюцца лепшыя працаўнікі па выніках раённага спаборніцтва ў галіне жывёлагадоўлі.
На бягучым тыдні старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы, намеснік старшыні – начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Осіпаў, старшыня Магілёўскай абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Генадзь Чорны, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер, старшыня раённага савета аграпрамысловага саюза “БелАПС” Іван Рыняк наведалі калектывы-пераможцы ферм і комплексаў гаспадарак, уручылі ім і лідарам па выніках работы за 1 квартал заслужаныя ўзнагароды і падарункі.
Госці выказалі жывёлаводам шчырыя словы ўдзячнасці за старанную і добрасумленную працу, пажадалі і надалей дасягаць высокіх вытворчых паказчыкаў.
Сярод калектываў малочна-таварных ферм, якія ажыццяўляюць даенне кароў у малакаправод, лепшых вынікаў дабіліся працаўнікі МТФ “Чыгірынка” СГФ РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт”, абсталяваных даільнымі заламі – МТК “Мышкавічы” ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”.
На дарошчванні маладняку БРЖ (да 3-месячнага ўзросту) пераможцам прызнаны калектыў МТК “Кірава” ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, на вырошчванні – жывёлагадоўчай фермы “П.Слабада” ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”.
На вырошчванні цялушак лепшымі прызнаны працаўнікі фермы “Дваранінавічы” КСУП “Чырвоны баец”.
На адкорме БРЖ найлепшых вытворчых паказчыкаў дасягнулі жывёлаводы фермы “Барсукі” КСУП “Ніва-Барсукі”.
Сярод аператараў машыннага даення кароў у малакапровад найлепшых вынікаў дасягнулі Аксана Брага і Ірына Канстанцінава з МТФ “Чыгірынка” СГФ РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт”. Сярод звёнаў аператараў машыннага даення, ажыццяўляючых даенне кароў у дальным зале, лепшымі сталі Наталля Пекліна і Таццяна Біч з МТК “Дваранінавічы” КСУП “Чырвоны баец”.
На раздоі кароў лепшыя працоўныя вынікі ў Раісы Шкрадзюк і Таццяны Костка з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”.
Лепшым аператарам па дарошчванні БРЖ сталі Таццяна Чарнова, Наталля Тарэлка і Таццяна Юрчанка (МТК “Кірава” ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, на вырошчванні БРЖ – Алена Кучынская, Раіса Новікава і Святлана Пятруша (ферма “Стаўпішчы” ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”).
У ліку лідараў па вырошчванні цялушак – Наталля Скрыпунова (ферма “Негаўля” філіял СВК “Бераснёўскі”). На адкорме БРЖ значных вынікаў у рабоце дасягнулі Мікалай Фарчанаў і Наталля Навуменка (ферма “Дваранінавічы” КСУП “Чырвоны баец”).
Падобныя мерапрыемствы яскрава сведчаць аб тым, што Кіраўшчына – край працавітых і самаадданых людзей, якія сваёй стараннай і адказнай працай дабіваюцца высокіх вытворчых паказчыкаў.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024